Паводле яе, музыку вымусілі гэта зрабіць. Хто менавіта і ў сувязі з чым — Недарэзава не ўдакладніла. Таксама яна не сказала, у якую краіну пераехаў Face, дадаўшы толькі, што яе пляменьнік «вельмі любіць Расею і хоча тут жыць».
Пазьней Недарэзава прыбрала свой допіс, аднак пра ад’езд рэпэра з Расеі паведаміў і экс-кіраўнік грамадзкай палаты Башкірыі Расьціслаў Мурзагулаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі песьні рэпэраў Oxxxymiron і Noize MC правераць на «экстрэмізм» пасьля сатырычнага зваротуУ верасьні мінулага году Face заявіў пра адмену гастрольнага туру па Расеі праз пагрозы ўладаў арганізатарам канцэртаў. Па словах музыкі, у Краснаярску канцэрт адмянілі па волі адміністрацыі гораду, у Новасібірску — пасьля званка з рэгіянальнага міністэрства культуры, омскім і ніжагародзкім арганізатарам тэлефанавалі з ФСБ, казанскім — з апарату прэзыдэнта Татарстану.
Face зьвязаў адмену канцэртаў са сваёй грамадзянскай пазыцыяй. Музыка некалькі разоў публічна падтрымліваў зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, а ў красавіку мінулага году ўдзельнічаў у акцыі ў яго абарону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ужо журналістам пачалі падкідваць наркотыкі». Што кажа моладзь, якая прыйшла на канцэрт рэпэра Face ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракрамлёўскі рэпэр Цімаці прайшоўся па Лукашэнку: «Уходить надо с честью»