Такое заключэньне сьледчыя зрабілі пасьля судова-мэдычнай экспэртызы.
Усхопаў памёр у ноч на 1 студзеня ў раённым шпіталі Рэчыцы, куды яго прывезьлі з аддзелу міліцыі.
Родныя перакананыя, што хлопец памёр, бо яго моцна пабілі міліцыянты.
Чацьвярых сяброў хлопца затрымалі ў дзень ягонага пахаваньня. У іх нібыта знайшлі 1 кіляграм марыхуаны. Сваякі Дзьмітрыя зьехалі зь Беларусі праз пагрозу перасьледу.
У навагоднюю ноч у рэчыцкім шпіталі канстатавалі сьмерць 27-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава. Сваякі расказалі журналістам, што Дзьмітрыя затрымала міліцыя і пабіла. Сьледчы камітэт распаўсюдзіў заяву, што «сьмерць ня носіць траўматычнага характару».
«Дзімку даставілі ў РАУС. Там або дапытвалі і білі, або адзін раз ударылі ў галаву, або стрэлілі з пнэўматыкі, я дакладна ня ведаю, — расказала пасьля здарэньня журналістам сястра загінулага. — Ён страціў прытомнасьць у РАУС, яго там жа аблівалі вадой, спрабавалі рэанімаваць, нацельная саколка разарваная. У аддзяленьні ЦРБ яго прынялі ў стане комы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя: у сяброў памерлага жыхара Рэчыцы знайшлі кіляграм марыхуаны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі часта гінуць у дзяжурных частках». Згадваем выпадкі сьмерцяў беларусаў пасьля канфліктаў зь міліцыяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад такой ступені ап’яненьня не паміраюць». Паталягаанатам і сястра загінулага Дзьмітрыя Ўсхопава пра магчымыя абставіны яго сьмерці