«Сёньня гаворка ішла і пра тое, што неабходна ўносіць пэўныя карэктывы і ў навучальныя праграмы па гісторыі. Ня толькі для школьнікаў, але і студэнтаў ВНУ. Размову вялі таксама і аб стварэньні падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасьці для студэнтаў ВНУ», — паведаміў Сергеенка, якога цытуе БелТА.
Пры гэтым ён сказаў, што «мы сапраўды ніколі не палітызавалі гісторыю», «гісторыю перакройваць ня трэба».
«Гісторыю трэба аб’ектыўна і праўдзіва паказваць, як я ўжо сказаў. І тыя старонкі, якія, можа, не зусім асаблівыя, і тыя старонкі гераічныя, якія нехта спрабуе сёньня штучна замаўчаць ці сказіць. Паказваць трэба ўсё», — сказаў Сяргеенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў пэрыяд Рэчы Паспалітай «этнацыдам беларусаў»6 студзеня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб пытаньнях рэалізацыі гістарычнай палітыкі. Паводле Лукашэнкі, «надышоў час даць адэкватную ацэнку асобным гістарычным пэрыядам», у тым ліку часам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
«Давайце ў падручніках па гісторыі, у замкавых і музэйных экспазыцыях так і назавем, напрыклад, пэрыяд Рэчы Паспалітай — акупацыяй беларускай зямлі палякамі, этнацыдам беларусаў. А што гэта было для нашых продкаў? Родная мова, культура, вера пад забаронай. Магнаты на сабак мянялі беларускіх сялян. Але народ выжыў і захаваў сваю самабытнасьць», — выказаўся Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрор супраць беларусаў падчас вайны быў жахлівы, але гэта не генацыд», — дасьледчык Галакосту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ні слова пра ГУЛАГ і Галакост. Якія асноўныя падзеі найноўшай гісторыі вывучаюць 11-клясьнікі