Кітай аказвае ціск на Літву пасьля таго, як Літва дазволіла Тайваню, які Кітай лічыць сваёй тэрыторыяй, адкрыць паўнавартаснае пасольства ў Вільні (дыпляматычныя прадстаўніцтвы Тайваня ў іншых дзяржавах звычайна называюць «прадстаўніцтвамі Тайбэя» – сталіцы Тайваня).
Кітай адклікаў амбасадара зь Вільні, панізіў статус двухбаковых адносін і аказвае ціск на эўрапейскія і амэрыканскія кампаніі, якія вядуць справы зь Літвой, пагражаючы пазбавіць іх доступу на свой рынак.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША будуць супрацоўнічаць зь Нямеччынай і іншымі краінамі, каб супрацьстаяць гэтым дзеяньням Пэкіна, бо Кітай «зьяўляецца сур'ёзным выклікам нашым агульным каштоўнасьцям, законам, правілам і пагадненьням, якія забясьпечваюць стабільнасьць, росквіт і свабоду ва ўсім сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тайвань умацоўвае абарону ў адказ на жаданьне Кітаю «мірна» ўзьяднацца