43-гадовы палітзьняволены Дзмітры Дудойць, які адбываў пакараньне ў Магілёве, скокнуў з моста і разьбіўся.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна»
Дзьмітры Дудойць быў асуджаны на два гады «хіміі» за камэнтар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. На «хіміі» правёў адзін тыдзень.
Як удалося даведацца Радыё Свабода, Дзьмітры Дудойць з 29 сьнежня быў на карантыне — як і ўсе, хто трапляе на «хімію». Калі супрацоўнікі-канвойныя вялі яго ў паліклініку на камісію, каб вызначыць стан здароўя (гэта стандартная працэдура), ён скочыў з моста.
Усіх, хто адбывае магілёўскую «хімію», сабралі і строга папярэдзілі, каб інфармацыя нікуды не выходзіла. У іх правяраюць тэлефоны і аплікацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі часта гінуць у дзяжурных частках». Згадваем выпадкі сьмерцяў беларусаў пасьля канфліктаў зь міліцыяй