Міністэрства абароны Японіі не дае падрабязнай інфармацыі, але берагавая ахова краіны неўзабаве пасьля запуску сказала, што падазрае, што гэта можа быць балістычная ракета. Аб’яднаны камітэт начальнікаў вайсковых штабоў Паўднёвай Карэі заявіў, што Паўночная Карэя выпусьціла снарад паблізу яе ўсходніх водаў.
Запуск адбыўся пасьля таго, як кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паабяцаў далейшае ўмацаваньне вайсковага патэнцыялу краіны. Выступаючы на канфэрэнцыі кіроўнай партыі на мінулым тыдні, Кім ня згадваў канкрэтна ракеты або ядзерную зброю, але заявіў, што неабходна ўзмацніць нацыянальную абарону дзяржавы.
Рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН забараняюць Паўночнай Карэі праводзіць выпрабаваньні балістычных ракет і ўводзяць санкцыі супраць краіны за яе праграмы ўзбраеньня. Але ў Пхэньяне ігнаруюць міжнародныя парады і рэзалюцыі. Апошні раз Паўночная Карэя выпрабоўвала сэрыю новай зброі ў верасьні-лістападзе 2021 году. Тады запускаліся ракеты, здольныя несьці ядзерную зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя заявіла аб выпрабаваньні зэнітнай ракетыПаўночная Карэя, якая афіцыйна называецца КНДР (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі, якая займае частку паўвострава, на якім знаходзіцца таксама Паўднёвая Карэя, адна з самых разьвітых краінаў сьвету.
У Паўночнай Карэі разьвіты культ «чучхэ», усталяваны жорсткі таталітарны рэжым, людзей расстрэльваюць і адпраўляюць у працоўныя лягеры за правіны перад уладамі, а дзяржава актыўна ўзбройваецца, займаючыся ў тым ліку ядзернымі распрацоўкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Кім Чэн Ына ўвайшла ў склад кіруючай у КНДР Дзяржаўнай радыЗ 50-х гадоў, з часу актыўнай фазы вайны супраць Паўднёвай Карэі, Паўночную пакінулі мільёны людзей. Нягледзячы на строгі кантроль мяжы, перабежчыкі ёсьць і сёньня. На мінулым тыдні паўднёвакарэйскія памежнікі зафіксавалі, але ня здолелі затрымаць парушальніка мяжы, які адправіўся ў Паўночную Карэю, што зьяўляецца рэдкім выпадкам — звычайна людзі рухаюцца ў адваротным кірунку, на поўдзень, шукаючы лепшага жыцьця і ратуючыся ад рэпрэсій пхэньянскага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 82% жыхароў Паўднёвай Карэі ня ведаюць лёсу сваіх сваякоў з Паўночнай