Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя дадзеныя чатырох затрыманых. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы (муж і жонка), Аляксандар Снабкоў ды Ільля Бракарэнка. Вядома, што сужэнцаў Давыдковых затрымалі ранкам 4 студзеня каля іх дому, яны зьбіраліся на пахаваньне Дзьмітрыя Ўсхопава.
Вечарам 4 студзеня МУС паведаміў, што ў памерлага жыхара Рэчыцы знойдзены пакунак зь «небясьпечным наркатычным сродкам — марыхуанай, што пацьверджана хімічнай экспэртызай». Па факце распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу.
«У ходзе далейшых апэратыўна-сьледчых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі сумесна са сьледчымі ўстанавілі дачыненьне знаёмых памерлага да незаконнага абароту наркотыкаў. У выніку правядзеньня ператрусаў у гаражы і па месцы жыхарства 27-гадовага і 28-гадовага гараджан выяўлена каля кіляграма марыхуаны», — паведаміў тэлеграм-канал МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт заявіў, што загінулы Дзьмітры Ўсхопаў меў у крыві шмат алькаголю і наркатычнае рэчываПа інфармацыі міліцыі, працягваецца праца «па ўстанаўленьні іншых удзельнікаў злачыннай дзейнасьці ў сфэры незаконнага абароту наркатычных рэчываў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі часта гінуць у дзяжурных частках». Згадваем выпадкі сьмерцяў беларусаў пасьля канфліктаў зь міліцыяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад такой ступені ап’яненьня не паміраюць». Паталягаанатам і сястра загінулага Дзьмітрыя Ўсхопава пра магчымыя абставіны яго сьмерці