Пра гэта Zerkalo.io паведамілі калегі звольненага менчука.
23 сьнежня ў Менску затрымалі п’янага кіроўцу ў майцы з цытатай Лукашэнкі: «Будзе вельмі цікава». Такі мэрч незадоўга да гэтага пачалі прадаваць у адным з гандлёвых цэнтраў Менску. Відэа зьявілася ў тэлеграм-канале ДАІ, але пазьней яго выдалілі. Празь некалькі дзён мужчыну звольнілі з працы.
Мэдыя зьвярнулі ўвагу, што мужчына на відэа вельмі падобны да Генадзя Казачэнкі, кантрабасіста Нацыянальнага тэатру опэры і балета і квінтэту «Сэрэнада».
Як паведамілі Zerkalo.io калегі Казачэнкі, яго звольнілі з Опэрнага тэатру яшчэ летась, практычна адразу пасьля затрыманьня.
Пасьля гэтага Генадзь выдаліў са свайго Instagram фатаздымкі з той самай майкай.
«Калі прымаеце рашэньне, думайце на дзесяць крокаў наперад. Так, думайце галавой, а не... Некаторым карысна проста думаць. Не забывайцеся, што адну і тую ж інфармацыю ўспрымаюць па-рознаму», — напісаў музыка 1 студзеня на сваёй старонцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто зарабляе грошы на адзеньні з лукашэнкаўскімі цытатаміМайкі і сьвітшоты для крамы «Пула Первого» шыюць у Жодзіне. Продажам займаецца дзяржаўная кампанія, якая ўваходзіць у канцэрн «Беллегпрам». Краму адкрылі нядаўна на другім паверсе гандлёвага цэнтру «Замак», насупраць палаца Незалежнасьці.