Заява апублікавана, у прыватнасьці, на сайтах Белага дому і Крамля.
Заяву зрабілі на фоне абвастрэньня сытуацыі вакол Украіны — дзяржавы Захаду лічаць, што Расея можа рыхтаваць поўнамаштабную атаку на гэтую краіну. Масква гэта адмаўляе. Пры гэтым на фоне росту напружанасьці Масква выступіла з патрабаваньнямі «гарантый бясьпекі» для Расеі, перамовы аб якіх павінны пачацца ў студзені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн паабяцаў Зяленскаму рашучы адказ пры ўварваньні РасеіЯк гаворыцца ў апублікаванай 3 студзеня сумеснай заяве, Расея, ЗША, Францыя, Вялікая Брытанія і Кітай як краіны, якія валодаюць ядзерным арсэналам, «лічаць сваёй першачарговай адказнасьцю недапушчэньне вайны паміж дзяржавамі, якія маюць ядзерную зброю, і зьніжэньне стратэгічных рызык».
У заяве таксама паўторана фармулёўка, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў часы савецка-амэрыканскіх перамоваў аб раззбраеньні — «у ядзернай вайне ня можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць разьвязаная». Бакі таксама падкрэсьлілі важнасьць захаваньня двухбаковых і шматбаковых пагадненьняў і абавязаньняў у сфэры нераспаўсюду ўзбраеньняў, раззбраеньня і кантролю над узбраеньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін папярэдзіў Байдэна аб пагрозе «поўнага разрыву адносінаў»- Падчас тэлефонных перамоваў 30 сьнежня паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Джо Байдэн неаднаразова заяўляў пра недапушчальнасьць ядзернай вайны.
- Патрабаваньні гарантый бясьпекі, якія ўключаюць у сябе, у прыватнасьці, адмову ад прыняцьця Ўкраіны ў NATO, Пуцін раней абгрунтаваў тым, што ў выпадку разьмяшчэньня ва Ўкраіне амэрыканскіх ядзерных ракет іх падлётны час да Масквы скароціцца да 5–7 хвілін. ЗША ніколі не заяўлялі пра намер разьмяшчаць ва Ўкраіне ракеты.