Зімовая Алімпіяда ў Кітаі пройдзе з 4 па 20 лютага ў сталіцы краіны Пэкіне. Аднак у заяве Глябальнай рады імамы заявілі, што мусульманам забараняецца ехаць на Алімпіяду. Такім чынам рада вырашыла падтрымаць кітайскіх мусульман у Сіньцзяне, якія зазнаюць з боку мясцовых уладаў «прыгнёт, катаваньні і дыктатуру».
Заяву падпісалі муфтыі Расеі, Аману, Эгіпту, Босьніі і Герцэгавіны, Індыі, Каўказу і тэалягічнай вучэльні Аль-Азгар у Каіры, а таксама прэзыдэнт Усясьветнага кангрэсу уйгураў.
«Кітайскі ўрад працягвае парушаць асноўныя правы кітайскіх мусульман і правы чалавека праз прыгнёт, катаваньні і дыктатуру. Уладай, дадзенай Радзе Сьвяшчэннай ісламскай сэмінарыяй Наджафа і выбітнымі муфтыямі ісламскага сьвету, Глябальная рада імамаў пастанавіла, што ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пэкіне-2022 забаронены. Гэтая падзея непасрэдна служыць інтарэсам тыранічнага і дэспатычнага рэжыму, які нясе адказнасьць за генацыд і этнічныя чысткі уйгураў. Мы вітаем павелічэньне лічбы арганізацый, якія байкатуюць Алімпіяду», — гаворыцца ў заяве.
Раней ЗША і яшчэ шэраг краін аб’явілі Гульням у Пэкіне дыпляматычны байкот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заявілі пра дыпляматычны байкот Алімпіяды ў Пэкіне. Кітай прыгразіў контрамераміМусульмане Кітаю, асабліва ў раёне Сіньцзяну, абвінавачваюць улады ва ўжываньні прымусовай працы, масавым інтэрнаваньні, прымусовым кантролі над нараджальнасьцю, сьціраньні культурнай і рэлігійнай тоеснасьці карэнных народаў, разлучэньні дзяцей са зьняволенымі бацькамі. Міжнародныя праваабарончыя групы, што працуюць у Кітаі, называюць такую палітыку «генацыдам», некалькі ўрадаў краін Захаду ўвялі санкцыі супраць шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў Сіньцзяну.
Пэкін абвяргае абвінавачаньні, называючы свае дзеяньні «барацьбой з экстрэмізмам», а лягеры, куды заключаюць уйгураў, казахаў і кіргізаў, — «цэнтрамі перавыхаваньня».
На Ўсясьветным уйгурскім кангрэсе, які праходзіў у Празе 12-14 лістапада 2021 году, мусульмане заклікалі да ўзмацненьня глябальнага ціску на Кітай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай тэстуе на ўйгурах абсталяваньне, якое можа на адлегласьці распазнаваць настрой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстралія далучылася да дыпляматычнага байкоту Алімпіяды-2022 у Пэкіне