У сваім звароце напярэдадні новага году Гебрэесус назваў прычынай зьяўленьня новага варыянту каранавірусу «Омікрон» «вузкі нацыяналізм і стварэньне празьмерных запасаў вакцын некаторымі краінамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць вакцын у сьвеце не абараняюць ад «Омікрону». Існуе рызыка зьяўленьня новых варыянтаў. ДасьледаваньнеНа думку кіраўніка САЗ, такі падыход стварыў «ідэальныя ўмовы для зьяўленьня „Омікрона“». «І чым даўжэй будзе парушацца прынцып справядлівасьці, тым вышэйшая рызыка далейшых зьмяненьняў гэтага вірусу, якія мы ня можам ні прадухіліць, ні прадказаць», — дадаў Гебрэесус.
«Цяпер, калі мы ўступаем у трэці год гэтай пандэміі, я ўпэўнены, што гэта будзе год, у якім мы скончым з ёй, але толькі калі мы зробім гэта разам, — заявіў кіраўнік САЗ. — Калі мы скончым зь несправядлівасьцю, мы зможам пакласьці канец пандэміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША і Францыі фіксуюцца рэкорды прыросту хворых на COVID-19Раней САЗ паставіла задачу вакцынаваць сама менш 40% насельніцтва ва ўсіх краінах сьвету. Цяпер арганізацыя лічыць, што для заканчэньня пандэміі неабходна да ліпеня 2022 году вакцынаваць 70 працэнтаў жыхароў плянэты.
Паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце зарэгістравана ўжо 288 мільёнаў выпадкаў COVID-19, 5,4 мільёна чалавек памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўпершыню выявілі «Омікрон»