Прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пажадала беларусам у Новым годзе вызваленьня палітвязьняў і вяртаньня на радзіму тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь.
«Разьвітваючыся з 2021-м і вітаючы 2022-ы, я спадзяюся, што ўсе беларускія сем’і — у тым ліку тыя, у каго сямейнікі былі несправядліва зьняволеныя або выгнаныя — змогуць адсьвяткаваць у наступным годзе мірныя сьвяточныя дні разам у Беларусі», — напісала Фішэр у «Твітэры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м