Кітай з нагоды Новага году апублікаваў новыя здымкі Марса. Іх зрабіў зонд «Цяньвэнь-1». Ён працуе на плянэце зь лютага мінулага году разам з марсаходам «Чжужун».
Перадача фатаграфій заняла прыблізна 20 хвілін. Сярод здымкаў — агульны выгляд Марса, сам марсаход і паўночная палярная шапка плянэты.
У траўні 2021 году Нацыянальнае касьмічнае ўпраўленьне Кітаю паведаміла аб першай у гісторыі краіны пасьпяховай пасадцы касьмічнага апарата на іншую плянэту. Модуль зонда «Цяньвэнь-1» у аўтаматычным рэжыме апусьціўся ў паўднёвай частцы раўніны Ўтопія ў паўночным паўшар’і Марса. Зонд і марсаход за час сваёй працы сабралі 560 гігабайтаў інфармацыі аб Марсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай упершыню пасадзіў касьмічны апарат на Марс- Кітай стаў трэцяй краінай у сьвеце, якая здолела дасягнуць паверхні іншай плянэты. У 1970 годзе мяккая пасадка ўпершыню ўдалася Савецкаму Саюзу з апаратам «Венэра-7». Першая пасьпяховая пасадка ЗША атрымалася ў 1976 годзе, на Марс, з апаратам «Вікінг-1».
- Цяпер на Марсе працуе амэрыканскі апарат Perseverance, які высадзіўся на плянэту ў лютым 2021.