Разьдзел адыктыўных расстройстваў у ёй папоўніла відэа- і лічбавая гульняманія.
У САЗ адзначаюць, што для гульнявой залежнасьці характэрна рэгулярнае ці пэрыядычнае парушэньне здольнасьці кантраляваць частату і працягласьць гульнявых сэсій, працягласьць праведзенага за гульнямі часу, няздольнасьць перастаць гуляць пры зьяўленьні «нэгатыўных наступстваў».
Таксама зазначаецца, што ў выпадку залежнасьці гульням аддаецца прыярытэт над іншымі жыцьцёвымі інтарэсамі і паўсядзённай дзейнасьцю. Сымптомы могуць разьвівацца бесьперапынна на працягу нейкага часу, а могуць выяўляцца зь некаторай рэгулярнасьцю час ад часу. Таксама гульнявая залежнасьць прыводзіць да выражанага стрэсу і значных праблем у асабістым, сямейным жыцьці чалавека, выклікае зьмены яго становішча ў соцыюме, прыводзіць да праблем у вучобе ці працы.
Для таго, каб дыягнаставаць гульнявую залежнасьць, зьмены ў паводзінах чалавека павінны назірацца на працягу году, аднак дадзены тэрмін можа быць скарочаны, калі ўсе дыягнастычныя патрабаваньні выкананыя, а сымптомы сур’ёзныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу стаць ютубэрам». Ці трэба баяцца лічбавай залежнасьціМіжнародная клясыфікацыя хваробаў зьяўляецца асновай для вызначэньня тэндэнцый і статыстыкі аховы здароўя ў глябальным маштабе, гэта таксама міжнародны стандарт для дакладаў аб хваробах. Ва ўмовах шматмоўя ў сьвеце гэты дакумэнт забясьпечвае агульны тэрміналягічны апарат для рэгістрацыі і маніторынгу праблемаў са здароўем. Пэрыядычныя перагляды МКХ з 1948 году каардынуюцца САЗ. Папярэдняя вэрсія дакумэнта дзейнічала з 1990 году.
Цяперашняя вэрсія клясыфікацыі хваробаў зьмяшчае больш за 55 тысяч унікальных кодаў для траўмаў, хваробаў і прычынаў сьмерці.