У 23:34 па ўсім горадзе прагрымелі традыцыйныя «партызанскія» салюты. Мяркуючы па паведамленьнях беларусаў у чатах і сацсетках, фаервэркі запускалі ў самых розных раёнах Менску: у Каменнай горцы, на Паўднёвым Захадзе, Валгаградзкай, Пушкінскай, Кунцаўшчыне, Лошыцы, Серабранцы, Плошчы Перамен і г.д. Дзе-нідзе салютавалі пад воклічы «Жыве Беларусь!».
Сымбалічны час 23:34 замест поўначы — гэта згадка пра сумнавядомы «народны артыкул» 23.34 КаАП (цяпер арт.24.23) «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў», па якім пасьля выбараў былі асуджаныя тысячы беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што казалі Ціханоўская і Лукашэнка ў навагодніх віншаваньнях беларусамНовы 2022 год у многіх краінах сьвету адзначылі фаервэркамі і сьветлавымі шоў. Склалі для вас падборку прыгожых відэа, як сустракалі новы год у розных гарадах.
У Лёндане не абышліся адным фаервэркам. Вогненныя шары ў небе брытанскай сталіцы дапоўнілі лязэры і дронв, якія стварылі над Тэмзай зямны шар і каляровую галаву тыгра, сымбаля надыходзячага году па ўсходнім календары.
Атэны адсьвяткавалі новы год маляўнічым фаервэркам.
Сьвяткаваньні на Таймс-сквэр ў Нью-Ёрку:
У Дубаі цэнтрам сьвята стала вежа Бурдж-Халіфа. Самы высокі будынак ператварыўся ў вялікі дысплей, на якім вёўся адлік да новага годк, а апоўначы пачаўся салют.
У Рыё-дэ-Жанейра цэнтрам сьвята стаў пляж Капакабана. Ракеты фаервэрка ўзьляталі ў начное неба з баржаў, устаноўленых у акіяне.
У сталіцы Тайлянду Бангкоку шасьціхвілінны фаервэрк прайшоў на рацэ Чаой Прая.
У чарговы раз Сыднэй, Аўстралія, выступіў са сваім знакамітым фаервэркам над гаваньню і Опэрным тэатрам, сустракаючы Новы 2022 год музыкай і агнямі больш за 8 хвілін пасьля поўначы.
Салют на Краснай плошчы ў Маскве:
Ганконг сустрэў Новы год сьветлавым шоу і фаервэркам, адваротным адлікам часу на сьвятлодыёдным фасадзе вышынёй 65,8 мэтра і клясычнай музыкай з жывога аркестра.
Новая Зэляндыя загучала ў Новы год сьветлавым шоў над Оклэндзкім мостам Харбар-брыдж пасьля таго, як традыцыйны фаерверк быў адменены ў гэтым годзе з прычыны COVID-19.
Салютам сустрэлі Новы год і ў Паўночнай Карэі: