«Кібэрпартызаны» ўзламалі YouTube-канал Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце і апублікавалі навагодняе віншаваньне

«Кіберпарытызаны»

Хакеры, якія дзейнічаюць у групоўцы «Кіберпартызаны», апублікавалі на YouTube-канал Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце і апублікавалі навагодняе віншаваньне актывістаў руху «Супраціў».

«Напярэдадні сьвята мы сабралі самыя цёплыя, душэўныя, шчырыя і прыемныя віншаваньні для грамадзян Рэспублікі Беларусі. Далучаемся да гэтых слоў і жадаем Вам посьпехаў у Новым годзе!» — гаворыцца ў апісаньні відэа.

«Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўнёс у пералік тэрарыстычных» арганізацыяў нефармальнае аб’яднаньне «Супрацiў», а таксама ініцыятывы, якія ў яго ўваходзяць.

Абноўлены пералік КДБ апублікаваны на сайце ведамства.

Да «тэрарыстычных» залічылі ініцыятывы «Кібэрпартызаны», «Дружыны народнай самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць». Абнаўленьні датаваныя 1 сьнежня, але новы сьпіс апублікаваны толькі 8 сьнежня.

Раней Вярхоўны суд Беларусі па заяве генэральнага пракурора Андрэя Шведа прызнаў аб’яднаньне «Супраціў», а таксама ініцыятывы «Кібэрпартызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць» «тэрарыстычнымі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сайце Акадэміі кіраваньня партрэт Рамана Бандарэнкі. Кібэрпартызаны анансавалі кампанію «Пекла»