«Мы чакаем у госьці афіцыйную дэлегацыю ў найбліжэйшай будучыні, таму тут будзе вельмі шмат цікавых навін. Я ўпэўнены, яны будуць у бліжэйшы час, у бліжэйшы квартал ці ў паўгодзьдзе», — адзначыў ён.
30 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расейскім» пасьля не прызнанага ААН, ЭЗ, ЗША, Украінай і яе хаўрусьнікамі «крымскага рэфэрэндуму». Лукашэнка таксама сказаў пра намер наведаць Крым, наконт чаго ёсьць дамоўленасьць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што раней не прызнаваў анэксаваны Крым расейскім з прычыны Будапэшцкага мэмарандуму. У жніўні 2021 года Лукашэнка заяўляў, што прызнае анэксаваны Крым расейскім, «калі апошні расейскі алігарх пачне пастаўляць прадукцыю на паўвостраў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кветкі аўтару гімну «Пагоня» і сустрэча адэптаў «русского мира». Што прапагандысты Лукашэнкі рабілі ў Ялце