Беларусаў надалей перасьледуюць за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю.
Краязнаўцу зь Берасьця далі штраф за перапост
Берасьцейскага гісторыка Ігара Бараноўскага асудзілі за перапост з тэлеграм-канала, які беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім». Яму далі 580 рублёў штрафу. Адміністрацыйную справу двойчы накіроўвалі на дапрацоўку. Рашэньне агучыў суд Маскоўскага раёну Берасьця.
Затрымалі фэм-актывістку
29 сьнежня затрымалі Дар’ю Ціханаву. Відэа зь ейным удзелам зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Папярэдне дзяўчыну затрымалі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу, піша «Вясна».
Затрымалі супрацоўніц МТБанку
Праваабаронцам сталі вядомыя імёны супрацоўніц МТБанку, якіх 29 сьнежня затрымаў ГУБАЗіК у крымінальнай справе. Іну і Валерыю Глінскіх затрымалі за «зьліў» зьвестак міліцыянтаў, піша «Вясна».