Гэта першы раз за апошнія месяцы, калі «палітычным» дазволілі такія перадачы.
Пра тое, што для арыштантаў па палітычных артыкулах сталі прымаць перадачы, паведамляюць сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе, піша «„Вясна“ назірае».
Апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсьціна адмаўлялася прымаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.
Часта зьняволеныя сядзелі бязь зьменнага адзеньня, у халодных умовах, хварэлі на каранавірус іншыя хваробы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навагоднія лісты ад вязьняў: Золатава «паставіла ялінку», Латыпаў раіць радавацца, Аляксандраў напісаў Дзеду Марозу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нашых дзетак ня будзе другога дзяцінства». Як блізкія палітвязьняў сустрэнуць Каляды і Новы год