Чатыры міністры таксама абмеркавалі апошні раўнд міжнародных перамоваў у Вене аб ядзернай праграме Ірану і магчымасьці праявы салідарнасьці зь Літвой у сувязі з нядаўнімі дзеяньнямі Кітаю, паведаміла нямецкае замежнапалітычнае ведамства.
«Яны абмеркавалі важнасьць працягу каардынацыі дзеяньняў для стрымліваньня далейшай расейскай агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны і пацьвердзілі кансэнсус сярод саюзьнікаў і партнэраў у тым, што тычыцца маштабных наступстваў і сур’ёзных выдаткаў для Расеі за такія дзеяньні», — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс, камэнтуючы перамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін запрасіў тэлефонную размову з Байдэнам. Яна адбудзецца 30 сьнежня«Яны пацьвердзілі непахісную падтрымку незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», — дадаў ён.
Таксама Прайс паведаміў, што міністры «падкрэсьлілі салідарнасьць зь Літвой ва ўмовах нарастаньня палітычнага ціску і эканамічнага прымусу з боку Кітайскай Народнай Рэспублікі і адпрэчылі гэтую практыку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль: патрабаваньне Масквы спыніць пашырэньне NATO на ўсход непрымальнаеПрэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін плянуюць правесьці тэлефонную размову ў чацьвер, у той час як Вашынгтон і яго эўрапейскія саюзьнікі рыхтуюць агульны адказ на нарошчваньне расейскай вайсковай сілы на мяжы з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO перакідвае ў Нямеччыну брытанскую танкавую дывізію на фоне напружанасьці вакол Украіны