Ва ўмовах пандэміі ў Польшчы дзейнічае асаблівы парадак прыёму на працу мэдыкаў з-за межаў Эўразьвязу.
Такі спэцыяліст можа працаваць толькі пасьля пацьверджаньня дыплёма ў консула, атрыманьня згоды ад міністра аховы здароўя і права займацца прафэсіяй ад раённай мэдычнай рады.
Акрамя таго, сёлета ў студзені Вышэйшая мэдычная рада пастанавіла, што ўсе лекары мусяць мець дакумэнты аб веданьні польскай мовы і мэдычную даведку.
Гэтую пастанову абскардзіў міністар аховы здароўя Адам Нядзельскі. Вярхоўны суд Польшчы часткова задаволіў яе, адмяніўшы частку, якая патрабуе іспытаў на веданьне польскай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю», калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон»«Заканадаўчае рэгуляваньне, якое ў пэўнай ступені спрашчае працэдуру доступу да прафэсіі лекара, ніякім чынам ня можа быць скажонае пастановамі прафэсійнага самакіраваньня, — адзначыў судзьдзя Адам Рэдзік. — У адпаведнасьці з Канстытуцыяй, органы дзяржаўнай улады абавязаныя змагацца з эпідэміяй і самастойна выбіраюць сродкі барацьбы зь ёй».
У канцы 2020 году Польшча істотна спрасьціла парадак выдачы іншаземцам дазволаў на мэдычную практыку, каб справіцца з дэфіцытам кадраў ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Такой магчымасьцю актыўна карыстаюцца кваліфікаваныя лекары зь Беларусі, многіх зь якіх звольнілі за ўдзел у пратэстах, а таксама Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад жніўня 2020 году Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх перасьледавалі на радзіме