Пуцін абяцаў дапусьціць беларускія прадпрыемствы да расейскіх дзяржаўных закупаў

Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін найбліжэйшым часам даручыць ураду РФ дапусьціць да дзяржаўных закупаў беларускія прадпрыемствы. Пра гэта прэзыдэнт Расеі заявіў у сераду падчас гутаркі ў Санкт-Пецярбургу з Аляксандрам Лукашэнкам.

На думку Пуціна, допуск да дзяржаўных закупаў пойдзе на карысьць Расеі, бо «падвысіць узровень канкурэнцыі на рынку», а таксама «істотна пашырыць магчымасьці» для беларускага бізнэсу.

Раней Уладзімір Пуцін даручыў ураду цягам месяца забясьпечыць роўныя ўмовы допуску на расейскі рынак і ў сфэру дзяржаўных і муніцыпальных закупаў тавараў, вырабленых у так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках».

Згодна з плянамі прэзыдэнта РФ, сэртыфікаты аб паходжаньні тавараў, якія выдаюць «ДНР» і «ЛНР», будуць прызнаныя сапраўднымі на тэрыторыі Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас працягваюць душыць». Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на «цяжкі санкцыйны час», а потым яны згуляюць у хакей