Як паведамілі прадстаўнікі выданьня, сёньня яны атрымалі копію загаду за подпісам міністра інфармацыі пра абмежаваньне доступу да сайту intex-press.by.
Афіцыйная прычына — «парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы разьмяшчэньня інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена».
Прадстаўнікі выданьня пішуць: «Нашыя адмыслоўцы вырашаюць тэхнічныя пытаньні, але вы па-ранейшаму можаце заходзіць на наш сайт праз VPN і чытаць нас у сацыяльных сетках. Мы надалей працуем для вас і спадзяемся, што вы застаняцеся з намі і падтрымаеце нас у гэты няпросты час».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі дом друку» адмовіўся друкаваць газэту Intex-press, якая раней зьмясьціла інтэрвію зь Ціханоўскай