У прыватнасьці, забясьпечваць паказ гарантаваных дзяржаўных тэлеканалаў. А ў пэрспэктыве — абараняць гледачоў ад «гей-прапаганды» і ненарматыўнай лексыкі.
Запіс аб уключэньні сэрвісу ў рэестар зьявілася на сайце рэгулятара ў аўторак. У траўні ўнесьці Netflix у сьпіс запатрабавала ад «Роскомнадзора» Асацыяцыя інтэрнэт-відэа, якая аб’ядноўвае найбуйнейшыя расейскія онлайн-кінатэатры. Па законе, у рэестар павінны ўключацца ўсе відэасэрвісы са 100 тысячамі наведнікаў з Расеі за дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўпершыню выявілі «Омікрон»Заканадаўства патрабуе ад такіх сэрвісаў зь вясны забясьпечыць карыстальнікам паказ каналаў эфірнай тэлевізіі і трансьляцыю радыёстанцый, уключаных у склад так званых мультыплексаў — лічбавых пакетаў, трансьляцыю якіх гарантуе дзяржава.
Акрамя таго, Netflix абавязаны будзе дзяліцца зь дзяржавай статыстыкай праглядаў у Расеі. Акрамя гэтага, «Роскомнадзор» рыхтуе забарону для онлайн-кінатэатраў на ненарматыўную лексыку і прапаганду «нетрадыцыйнага сэксу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас працягваюць душыць». Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на «цяжкі санкцыйны час», а потым яны згуляюць у хакей