ЗША пакінулі авіяносец у Міжземным моры з прычыны крызісу вакол Украіны

Ілюстрацыйная выява

Вайсковае кіраўніцтва ЗША прыняло рашэньне пакінуць атамны авіяносец «Гары Трумэн» у акваторыі Міжземнага мора на фоне напружанасьці на мяжы Расеі і Ўкраіны. Пра гэта паведамілі інфармацыйныя агенцтвы AP, AFP і Reuters са спасылкай на прадстаўніка Пэнтагона.

Па словах суразмоўцы агенцтваў, авіяносец у складзе ўдарнай групы зь пяці караблёў ВМС ЗША павінен быў накіравацца на Блізкі Усход, аднак графік руху зьмянілі па распараджэньні кіраўніка Пэнтагону Лойда Остына. Такое рашэньне адлюстроўвае патрэбнасьць у забесьпячэньні «пастаяннай прысутнасьці ў Эўропе», яно неабходна, каб «запэўніць нашых саюзьнікаў і партнэраў у нашай прыхільнасьці да калектыўнай абароны», адзначыў прадстаўнік вайсковага ведамства.

Інфармацыю пацьвердзіла выданьне USNI News, якое асьвятляе дзейнасьць ВМС ЗША. Прадстаўнік Пэнтагону расказаў выданьню, што авіяносная група пакуль застанецца ў Іянічным моры паміж Грэцыяй і Італіяй, замест таго каб праз Суэцкі канал перамясьціцца ў зону дзеяньня Цэнтральнага камандаваньня ЗША на Блізкім Усходзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы ЗША і Расеі пра ўдзел Украіны ў NATO адбудуцца 10 студзеня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла, што ЗША прафінансуюць праекты ўмацаваньня яе межаў зь Беларусьсю і Расеяй