ЗША прафінансуюць праекты, уключна з пастаўкамі абсталяваньня для назіраньня і маніторынгу, накіраваныя на ўмацаваньне межаў Украіны з Расеяй і Беларусьсю на фоне эскаляцыі адносін з Масквой, паведаміла памежная служба Ўкраіны.
Кіеў абвінаваціў Маскву ў канцэнтрацыі дзясяткаў тысяч вайскоўцаў у сваіх межаў у рамках падрыхтоўкі да магчымага наступу.
Расея заявіла, што не плянуе нападу, абвінаваціўшы Ўкраіну і ЗША ў паводзінах дэстабілізацыі, і запатрабавала гарантый, што NATO не будзе далей пашырацца на ўсход.
Памежная служба заявіла, што праекты коштам 20 мільёнаў даляраў уключаюць закупку сыстэм відэазапісу і бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў індывідуальнай засьцярогі для памежнікаў.
Украіна, якая імкнецца ўступіць у NATO, з 2018 году атрымала некалькі партыяў амэрыканскіх боепрыпасаў і ракет Javelin.
Камэнтароў амэрыканскага боку аб гэтых праектах пакуль не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд забараніў паплечнікам Навальнага ў Сібіры карыстацца інтэрнэтам