Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль у інтэрвію газэце Welt назваў патрабаваньні Расеі аб гарантыях бясьпекі і аб спыненьні пашырэньня ЭЗ і NATO на ўсход «чыста расейскім парадкам дня з зусім не прымальнымі ўмовамі», перадае РИА новости.
Зь ягоных словаў, Масква ўпершыню «прадставіла свой парадак дня ў пісьмовай форме», чаго раней ніколі не адбывалася.
«Так робяць толькі пераможцы: гавораць, што гэта і тое — мае ўмовы», — выказаў думку Бурэль.
Ён адзначыў, што перамовы павінны тычыцца ня толькі Ўкраіны і пашырэньня NATO на ўсход, але і «ўсіх парушэньняў дамовы з моманту прыняцьця Хэльсынскага заключнага акту ў 1975 годзе».
«Мы ня згодныя з многімі падзеямі ў замежнай палітыцы Расеі, а таксама з некаторымі падзеямі, якія Масква лічыць унутранай справай», — дадаў Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль адказаў на патрабаваньні Расеі: «Паўночны паток – 2» не прыярытэт для ЭЗЁн таксама абвінаваціў Маскву ў тым, што яна «хоча весьці перамовы аб архітэктуры эўрапейскай бясьпекі без удзелу Эўразьвязу».
«Гэта абсурд. Мы ня прымем гэтага», — сказаў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ.
Зь ягоных словаў, перамовы аб архітэктуры эўрапейскай бясьпекі і гарантыях бясьпекі — гэта «пытаньне, якое тычыцца ня толькі ЗША і Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы ЗША і Расеі пра ўдзел Украіны ў NATO адбудуцца 10 студзеняУ сярэдзіне сьнежня расейскі МЗС апублікаваў праекты дамовы са Злучанымі Штатамі і дамовы з NATO. Дакумэнты ўжо перадалі Вашынгтону і ягоным саюзьнікам. У адным з пунктаў Масква прапанавала, каб натаўскія краіны далі гарантыі, якія выключаюць далейшае прасоўваньне ва ўсходнім кірунку, у прыватнасьці на ўкраінскую тэрыторыю.
Як ня раз падкрэсьліваў Уладзімір Пуцін, пашырэньне NATO на ўсход і разьмяшчэньне ва Ўкраіне наступальных узбраеньняў — гэта чырвоныя лініі для Масквы.