Пра гэта паведаміла расейскаму тэлеканалу «Дождь» адвакатка Падлобнікава Марыя Красава.
Яна мяркуе, што яго павезьлі ў Беларусь. Паводле яе, экстрадыцыя праводзіцца з парушэньнямі.
«Няма сумневаў, што дома Дзьмітрыю пагражаюць катаваньні, і што яго не чакае справядлівага судовага разбору», ― адзначыла Красава.
Расейския праваабаронцы заклікалі пракуратуру і ўрад РФ тэрмінова прыпыніць выдачу Дзьмітрыя Падлобнікава Беларусі і даць яму магчымасьць абскардзіць рашэньне аб выдачы ў парадку, вызначаным заканадаўствам Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня АГП Казлоў перад арыштам: Сорамна за судовую сыстэму25-гадовы Дзьмітры Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў у Жлобіне. Яго затрымалі 9 жніўня 2020 году, пратрымалі тры дні ў Петрыкаўскім РАУС і адпусьцілі на волю. Пазьней ён выехаў на працу ў Расею, аднак у траўні 2021 году быў затрыманы там на запыт рэжыму Лукашэнкі. Дзьмітры чакаў пастановы аб экстрадыцыі ў СІЗА Каломны, нядаўна яго перавезьлі ў адзін з маскоўскіх СІЗА.
Паводле расейскіх праваабаронцаў, Падлобнікава перасьледуюць за ўдзел у мірным мітынгу, у віну яму ставяць «прычыненьне маральнай шкоды супрацоўніку міліцыі групай асобаў», а доказам служыць раздрукоўка праслухоўваньня тэлефонных размоваў яго знаёмых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць пэнсіянэраў, экспарт: Якую статыстыку ўлады засакрэцілі ў 2021 годзеАд жніўня 2020 году ў Расеі арыштавалі прынамсі два дзясяткі беларусаў у справах, зьвязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя. Масква рэдка адмаўляе Менску і дазваляе затрыманьні на сваёй тэрыторыі беларускім сілавікам. Журналісты выявілі экстрадыцыйныя справы, пра якія ня ведаюць нават праваабаронцы.