«Ня пейце водкі і віна, ідзіце лучшэ дружна на...» Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць «падарунак ад улады народу» пад Новы Год.
Саўка:
Падарачак на Новы год
Ад власьці палучыў народ.
Грышка:
Вось канстытуцыі праект.
Чакайма, людзі, новых бед.
Саўка:
Ня пейце водкі і віна,
Ідзіце лучшэ дружна на
Разам:
Рэ-фэ-рэн-дум!
Рэфэрэндум!
Саўка:
Вот кансьцітуцыі праект.
Он очэнь слаўны, спору нет.
Грышка:
Народны сход, народны сход
Нас возьме ўсіх у абарот.
Саўка:
Вніманіе, уся страна!
Пайці далжны вы дружна на
Разам:
Рэ-фэ-рэн-дум!
Рэфэрэндум!
Саўка:
Жыць стане лучшэ, весялей
Срэдзі ухожаных палей.
Грышка:
Калі працягваць гэты сюр,
Дык страцім мы краіну ўсю!
Саўка:
Градут златые ўрэмена,
Пайдзёце есьлі дружна на
Разам:
Рэ-фэ-рэн-дум!
Рэфэрэндум!
Рэфэрэндум!