Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па порце ў сырыйскай Лятакіі. Аб гэтым паведамілі сырыйскія дзяржаўныя СМІ і вайскоўцы. Паводле іх, самалёты пацэлілі ў кантэйнэрную пляцоўку ў гандлёвым порце.
Адбылося некалькі выбухаў і буйны пажар. Ня выключана, што ў кантэйнэрах была зброя.
Пашкоджаны цывільныя аб’екты ў раёне порту. Аб ахвярах не паведамляюць.
Паводле журналістаў, для адбіцьця нападу былі залучаныя сырыйскія сілы супрацьпаветранай абароны, але яны не далі рады.
За 25 кілямэтраў на поўдзень ад Лятакіі знаходзіцца расейская авіябаза Хмэймім. Расейскія вайскоўцы сытуацыю не камэнтавалі. Прадстаўнікі Арміі абароны Ізраілю адмовіліся камэнтаваць паведамленьні сырыйскага боку.
Ізраільскія вайскоўцы атакуюць порт Лятакіі другі раз за месяц. Папярэдні раз СМІ паведамлялі аб авіяўдары 7 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ад сьвяточнай ілюмінацыі пацярпелі мужчына з сабакам