31-гадовая Кіра Баяранка да свайго затрыманьня была валянтэркай і адміністратаркай тэлеграм-каналу «Слепянка помогает». 5 лютага 2021 году ў яе дома правялі ператрус, а саму жанчыну затрымалі.
Ужо ў турме яна стала падазраваць, што цяжарная. Але гінэколяга да жанчыны не пускалі, у тэстах на цяжарнасьць адмаўлялі. Праз паўгода ў турэмнай камэры ў Кіры здарыўся спарон. Дзяўчыне загадалі пра гэта маўчаць і нікому не казаць. 5 жніўня Кіру Баяранку выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. 25 жніўня, пасьля чарговага допыту ў Сьледчым камітэце і пагрозаў арышту з боку сьледчай, яна разам з мужам вырашыла пакінуць Беларусь.