Падчас сваёй прамовы ў судзе пракурор Аляксей Жафяроў заявіў, што «Мемориал» «першапачаткова ствараўся для памяці аб ахвярах, але цяяпер памяняў свой кірунак: замест памяці аб слаўнай мінуўшчыне прымушае каяцца за савецкае мінулае». Ён таксама сказаў пра нібыта знойдзеных у базе арганізацыі адзінаццаць памагатых нацызму.
«„Мемориал“ стварае падманны вобраз СССР як тэрарыстычнай дзяржавы. Чаму мы, нашчадкі пераможцаў, павінны назіраць цяпер рэабілітацыю нацыстаў? Мусіць, таму, што за гэта хтосьці плаціць. Гэта сапраўдная прычына таго, што „Мемориал“ спрабуе актыўна адхрысьціцца ад статусу замежнага агента», — заявіў прадстаўнік Генпракуратуры. Пазоў ведамства падтрымалі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і Раскамнагляду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных у «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаваньні ў турмеВыканаўчы дырэктар «Международного Мемориала» Алена Жамкова сказала, што расейская дзяржава лічыць важным ушанаваньне памяці ахвяр аб рэпрэсіях. «Мы адкрытыя да супрацоўніцтва, мы выпраўляем памылкі і працягваем працу, таму што ў такой вялікай працы важна рухацца наперад», — прыводзіць яе словы «Медиазона». Паводле яе слоў, «Мемориал» — гэта 33 гады «чорнай цяжкай працы на карысьць людзей і на карысьць краіны».
Адвакат Міхаіл Бірукоў зазначыў, што палітычныя заявы Генпракуратуры не павінны мець значэньня і суд павінен абапірацца на законы. Адвакат Марыя Эйсмант дадала, што «Мемориал» ніколі не спрабаваў утойваць, што частка праекту фінансуецца міжнароднымі фондамі — гэта пазначана на яго сайтах.
У адказ на словы прадстаўніка Генпракуратуры аб тым, што «Мемориал» спрабаваў выставіць СССР тэрарыстычнай дзяржавай, Эйсмант сказала: «А што адбылося з гэтымі 800 тысячамі чалавек, якіх былі вымушаныя рэабілітаваць? Ад імя якой дзяржавы яны загінулі? Ці быў у нашай краіне тэрор? „Мемориал“ дапамагае яго раскопваць».
Перад пачаткам судовага паседжаньня каля будынка затрымалі траіх чалавек з плякатамі супраць «Мемориала», перадае Sota. На плякатах «Мемориал» асацыяваны з нацысцкай Нямеччынай, зь ім змагаецца Савецкі Саюз і «Вэтэраны Расеі». Пазьней затрымалі дваіх пікетоўцаў з плякатамі ў падтрымку «Мемориала».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь зьбіраецца набыць у Расеі новыя зэнітныя ракетныя комплексы «Тор»