Пра гэта агенцтву «РИА Новости» паведаміла прадстаўніца Фэдэральнай службы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі Валерыя Рашэтнікава.
Пры гэтым яна сказала, што анансаваныя раней звароты аб магчымасьці пастаўкі ў Беларусь зэнітных ракетных сыстэм С-400 ад уладаў краіны пакуль не паступалі.
Беларусь ужо набыла ў Расеі пяць батарэй ЗРК «Тор». Першая пастаўка здарылася яшчэ ў 2011 годзе, апошняя – у 2018-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на вучэньнях «Захад-2021»: Беларусі патрэбныя С-400, каб абараніць мяжу з УкраінайКомплекс малой дальнасьці «Тор-М2» прызначаны для супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны на адлегласьці да 15 кілямэтраў і на вышыні да 10 кілямэтраў. Яе мішэнямі – самалёты, верталёты, крылатыя ракеты, кіраваныя авіябомбы, беспілётнікі. Адна машына нясе 16 кіраваных зэнітных ракет.
Вырабляецца расейскім канцэрнам «Алмаз-Антей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін зьяўляецца фактычным уладальнікам Беларусі, і гэта стварае новую пагрозу для Ўкраіны», — Пятро Парашэнка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У панядзелак у Расеі выпрабавалі ракету, якая зьнішчыла свой спадарожнік, утварыўшы тысячы аскепкаў сьмецьця