Памежная варта Польшчы паведаміла, што толькі 27 сьнежня ў Польшчу ўехалі 75 грамадзян Беларусі разам са сваімі сем’ямі. Гэта альбо апазыцыйныя дзеячы, або пратэстоўцы, якіх перасьледавалі на радзіме.
Агулам з 18 жніўня 12 тысяч беларусаў прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарных візаў. 3,4 тысячы падаліся на міжнародную абарону, а 7,6 тысячы прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.
Пасьля масавых рэпрэсій, якія распачаў рэжым Лукашэнкі супраць беларусаў, дзясяткі тысяч жыхароў краіны вымушана пакінулі родны край. Польшча стала адным з самых папулярных адрасоў вымушанай эміграцыі беларусаў, таксама вялікая колькасьць выехала ў Літву і Ўкраіну. Некаторыя ўдзельнікі пратэстаў уцяклі ў Расею, аднак мясцовыя ўлады шчыльна працуюць з Лукашэнкам і звычайна выдаюць тых грамадзян, якія трапілі пад перасьлед у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля 2020 году ўсе дапамагалі адно аднаму». Удзельніца пратэстаў стварыла ў Варшаве суполку для беларускіх стартапэраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі вучоба павінна быць пакутай. У Польшчы іншыя прыярытэты». Экс-студэнтка менскага мэдунівэру пра вучобу ў Варшаве