Карыстальнікі Telegram па ўсім сьвеце паведамляюць аб збоях у працы мэсэнджэра.
Паводле зьвестак сайту Downdetector, які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў, колькасьць зваротаў значна вырасла за апошнюю гадзіну.
Зь непаладкамі сутыкнуліся жыхары Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Нідэрляндаў і іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як абараніць сябе ад тэхналягічнай зброі ўладаў. Парады праваабаронцаў Human Rights First