У гэты дзень год таму:
- Стваральніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле.
- У Менску і іншых гарадах адбыліся акцыі пратэсту. У сталіцы з нацыянальнай сымболікай выйшлі ў Лошыцы і на вуліцы Маякоўскага, а ў Шабанах людзі сталі ў ланцуг з нацыянальнымі сьцягамі.
- У Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў акцыі каля консульства Беларусі, а перад гэтым забаранілі пікеты зь бел-чырвона-белай сымболікай
Дзень у гісторыі
1825 — у Расейскай імпэрыі ў дзень увацарэньня імпэратара Мікалая І адбылася спроба вайсковага перавароту («восстание декабристов»).
1926 — выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».
1973 — прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пятро Клімук.
1991 — Савет Рэспублік Вярхоўнага Савету СССР прыняў дэклярацыю аб спыненьні існаваньня СССР у сувязі з утварэньнем Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак.
1893 — Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік камуністычнага Кітаю ў 1949-1976 гадах.
1893 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1931 — Аляксандар Талерчык, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага гістарычна-культурнага таварыства «Паходня».
1937 — Уладзімер Гніламёдаў, беларускі літаратуразнаўца, акадэмік.
1953 — Тоомас Хэндрык Ільвэс, эстонскі палітык, прэзыдэнт Эстоніі.
У памяці
1913 — Амброз Бірс, амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.
1978 — Язэп Германовіч, сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.