У што ператварыўся леташні масавы публічны пратэст? Ці магчымая хоць якая палітычная дзейнасьць пры рэжымах, падобны на гітлераўскі? Якім будзе палітычны працэс у 2022 годзе?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць паліталягіня, акадэмічная дырэктарка арганізацыі SYMPA Тацяна Чуліцкая і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.
Чуліцкая
- Старшыня КДБ памыліўся, калі ў верасьні летась казаў, што ў 2021 годзе будуць масавыя пратэсты.
- Але што да падтрымкі ўлады, то сытуацыя ў грамадзтве ня надта зьмянілася: як яе не было, так і няма.
- Узмацненьне рэпрэсіяў прыводзіць да таго, што людзі баяцца дэманстраваць свае погляды.
Цыганкоў
- І апазыцыя, і ўлада рыхтаваліся да «гарачай вясны» 2021 году, але гэтага не адбылося.
- Чаму для пратэстоўцаў ніводная падзея 2021 году ня стала трыгерам для новых пратэстаў?
- Відаць, не было падзеі, якая б узрушыла людзей.
- У найноўшай гісторыі Беларусі падставамі для масавых выступаў былі перш за ўсё прэзыдэнцкія выбары. А іх сёлета не было.
- Беларусы ўжо прызвычаіліся да самых жахлівых судовых выракаў.
- Людзі — не самагубцы.
Чуліцая
- Ня варта спадзявацца, што грамадзтва ўзрушыць, уздыме нейкая адна падзея, нават значная.
- Выбары 2020 году — гэта ж была не аднамомантная падзея. Тады супаў шэраг фактараў.
- Шлях да перамогі — гэта маратон, які невядома калі скончыцца.
- Трэба ствараць умовы, каб зьмены адбыліся.
- Публічная, адкрытая палітычная дзейнасьць зараз у Беларусі амаль немагчымая.
- Андрэй Дзьмітрыеў езьдзіць па рэгіёнах, ён кажа, што будуць спрабаваць праводзіць новыя ўстаноўчыя сходы.
- Калі я кажу пра маратон, я маю на ўвазе, што людзі не зьміраюцца з гэтай сытуацыяй, каб не прымалі яе, як нармальную.
- Людзі могуць рабіць мінімальныя дзеяньні салідарнасьці.
- Пашырэньне перасьледу нават на тых, хто падпісваўся за Бабарыку, сьведчыць пра тое, што ўлада ня лічыць сябе ў бясьпецы.
Цыганкоў
- Рэпрэсіі накіраваныя на помсту і ўтрыманьне ўлады.
- Але ў пэрспэктыве некаторыя зь іх хочуць будаваць новую дзяржаву, кшталту савецкай ці паўночнакарэйскай — без грамадзянскай супольнасьці, без тэатраў, без музэяў. Іх натхняе досьвед сучаснага Кітаю.
- Год таму многім здавалася, што 2021 год будзе пераломным.
- Прагноз на 2022 год вельмі залежыць ад таго, ці будзе вайна ў нашым рэгіёне.
- І калі будзе, то гэта памяняе ўсе нашыя прагнозы.
- Я не лічу, што рэфэрэндум нічога ня зьменіць.
- Ён, дарэчы, можа быць перанесены ці наагул скасаваны.
- Але калі рэфэрэндум адбудзецца, то ён запусьціць пэўныя працэсы, якія Лукашэнка вымушаны рабіць.
- 2021 быў у пэўным сэнсе годам пазбаўленьня ад ілюзіяў.
- Магчыма, мы зараз у ніжняй кропцы падзеньня.
- І ў 2022 годзе могуць стварыцца ўмовы, пры якіх гэта жалезабэтонны дыктатарскі рэжым пачаў расхіствацца.
Чуліцкая
- Мы чакаем стаю «чорных лебядзей».
- У сьвеце будзе адбывацца шмат чаго, што можа паўплываць на сытуацыю ў Беларусі.
- Я ня бачу падставаў, каб прынамсі ў першай палове году рэпрэсіі зьменшыліся.
- Я згодная з тым, што рэфэрэндум — гэта ў любым выпадку стрэс-фактар для сыстэмы.
- Нават на выбарах 2015 году нейкія альтэрнатывы агучваліся.
- На рэфэрэндуме ў любым выпадку нейкі зрух адбудзецца.
- Я ўжо баюся казаць, што мы на самым дне.
- Колькі разоў атрымлівалася, што можа быць і значна горай.