Пра звальненьне Аляксандра Гарцуева паведаміла ў фэйсбуку Надзея Белахвосьцік. Сытуацыю яна пракамэнтавала так:
«Зачыстка ўсяго жывога, таленавітага і вольнага працягваецца. Абвыкнуць складана. Асабліва калі гэта тычыцца тваіх блізкіх і родных. Абезгаловілі РТБД. У ім гады працы, ідэй, таленту, натхненьня Аляксандра Гарцуева. Ім гэта не патрэбна, яны нават не разумеюць, чым гэта пагражае. Але мы разумеем».
Аляксандру Гарцуеву 62 гады. Ён вядомы беларускі рэжысэр, актор тэатру, ляўрэат 1-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі.
Раней палітычныя звальненьні з рэпрэсіямі пракаціліся і па іншых установах культуры ўсёй Беларусі, з рэпэртуараў здымалі спэктаклі. Пацярпелі Горадзенскі абласны тэатар, Вялікі тэатар опэры і балету ў Менску, Коласаўскі тэатар у Віцебску, Беларуская дзяржаўная філярмонія, іншыя ўстановы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі мастацтва не было такое важнае, як у моманты найбольш цёмных рэпрэсій». Свабодны тэатар пераяжджае ў Польшчу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адмянілі паказы фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» з удзелам актораў Купалаўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь віцебскага тэатру, дзе забаранілі спэктакль, звальняюць дырэктара і актораў, якія ў ім сыгралі