Брытанская кампанія прыпыніла рэкляму на БТ пасьля акцыі беларускай дыяспары

Акцыя беларусаў Шатляндыі каля кампаніі Mentholatum

Акцыя беларусаў Шатляндыі каля кампаніі Mentholatum

Беларусы Шатляндыі некалькі дзён таму правялі пікет каля кампаніі Mentholatum з заклікам перастаць купляць рэкляму на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.

Пасьля гэтага адзін з брэндаў кампаніі DeepHeat_UK, рэкляма якога ішла па БТ, падзякаваў дыяспары за інфармацыю і заявіў, што правёў унутранае расьсьледаваньне пытаньня і што рэкляму ўеларусі больш не паказваюць:

«Дзякуй, што зьвярнулі нашу ўвагу на гэтае пытаньне, мы ставімся да гэтага вельмі сур’ёзна. Цяпер мы праводзім унутранае расьсьледаваньне і высьветлілі, што рэкляма была выпушчана больш за месяц таму нашым дыстрыбʼютарам у рэгіёне і больш не паказваецца.

Уся будучая актыўнасьць рэклямных кампаній у рэгіёне цяпер ацэньваецца», — гаворыцца ў паведамленьні DeepHeat_UK у Твітэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы далёкія ад палітыкі». Нямецкая кампанія Dr. Theiss адказала на крытыку за рэкляму на БТ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкая кампанія Henkel адмовілася рэклямавацца на БТ пасьля крытыкі Libereco