Алега Грузьдзіловіча затрымалі 23 сьнежня, у ягонай кватэры ў Менску. Затрымлівалі яго людзі ў масках.
Каля 20-й гадзіны жонцы журналіста Мар’яне патэлефанаваў сьледчы Коласаў і паведаміў, што Грузьдзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Менску. Ён сказаў, што Алег праходзіць у справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў і меру стрыманьня яму зьмянілі з абавязаньня яўкі на арышт. Паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») прадугледжана пакараньне да чатырох гадоў калёніі.
24 сьнежня Мар’яна плянуе сустрэцца з адвакатам і аддаць перадачу. За час пасьля папярэдняга арышту ніводнага допыту ў Алега Грузьдзіловіча не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштавалі журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча. Ён на Валадарскага, праходзіць у справе аб арганізацыі масавых беспарадкаўСёлета першы раз Грузьдзіловіча разам зь яшчэ дваімі вэтэранамі Свабоды, Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім, затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі ператрус. Празь дзесяць дзён іх выпусьцілі.
Грузьдзіловіч тады адмовіўся даваць паказаньні. Пры вызваленьні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрыманьня і салідарнасьці зь Інэсай Студзінскай, якая галадала 9 дзён з патрабаваньнем дапусьціць да яе адваката.
За кратамі ўжо месяц знаходзіцца фрылянсэр Свабоды Андрэй Кузьнечык, на яго завялі крымінальную справу. Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ужо паўтара года ў зьняволеньні. Яго асудзілі на 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
23 сьнежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 фактаў пра затрыманага журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На арыштаванага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка завялі крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радыё Свабода — не «экстрэмісцкая арганізацыя». Грузьдзіловіч і Кузнечык — закладнікі рэжыму», — прэзыдэнт RFE/RL