Улады Нью-Ёрку значна абмяжуюць колькасьць людзей, якім будзе дазволена знаходзіцца ў цэнтры гораду на Таймс-сквэр падчас сустрэчы Новага году, заявіў у чацьвер мэр гораду Біл дэ Блязіё, растлумачыўшы такія абмежаваньні ўсплёскам заражэньня каранавірусам, выкліканых штамам «амікрон», паведамляе «Голас Амэрыкі».
Ужо другі год запар пандэмія COVID-19 азмрочвае сьвяточныя мерапрыемствы на знакамітым скрыжаваньні ў цэнтры Мангэтана, на якія звычайна зьбіраюцца вялізныя натоўпы людзей. Як правіла, шматгадзінная забаўляльная праграма завяршаецца апоўначы падзеньнем гіганцкага крыштальнага шара, азначаючы пачатак новага года. Тэлевізійную трансьляцыю сьвята на Таймс-сквэр глядзяць мільёны людзей па ўсім сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю», калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон»Сёлета гарадзкія ўлады дазволяць праход толькі траціне ад звычайнай колькасьці наведнікаў, якія будуць знаходзіцца на дзясятках абгароджаных назіральных пляцовак, устаноўленых на Таймс-сквэр, што дазволіць выконваць сацыяльнае дыстанцыяваньне. Наведнікі павінны будуць прад’явіць доказы поўнай вакцынацыі, на час сьвята будзе ўстаноўлены масачны рэжым.
«Звычайна на назіральных пляцоўках зьбіраюцца каля 58 тысяч чалавек, сёлета на ўрачыстасьці зьбярэцца каля 15 тысяч чалавек», — гаворыцца ў заяве дэ Блязіё.
Акрамя таго, доступ да назіральных пляцовак пачнецца прыкладна ў 15:00, гэта значыць пазьней, чым у мінулыя гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць вакцын у сьвеце не абараняюць ад «Омікрону». Існуе рызыка зьяўленьня новых варыянтаў. ДасьледаваньнеГод таму, калі вакцыны супраць COVID-19 знаходзіліся на раньняй стадыі ўкараненьня, на сьвяце прысутнічала вельмі абмежаваная колькасьць наведнікаў, у тым ліку супрацоўнікаў службаў экстранай дапамогі і іхных семʼяў.
Апошнія дні ў Злучаных Штатах рэзка ўзрасла колькасьць выпадкаў заражэньня COVID-19 з прычыны хуткага распаўсюджваньня штаму «Омікрон». У цяперашні час «Омікрон» зьяўляецца прычынай 73% заражэньня каранавірусам па ўсёй краіне і да 90% выпадкаў у некаторых рэгіёнах, уключаючы паўночны ўсход і паўднёвы ўсход ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. У Бэльгіі 25 сьнежня закрыюць калядныя кірмашы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў перамог каранавірус