«Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» — так называецца аўдыёкніга вершаў Андрэя Скурко. Слухаць яе можна па спасылцы:
«Вясёлыя вершы для добрых дзетак, напісаныя далёка», — з анатацыі да аўдыёкнігі паэта-палітвязьня.
Прэзэнтацыя аўдыёкнігі адбылася онлайн у 19:00 23 сьнежня.
Андрэй Скурко піша за кратамі вершы для свайго маленькага сына Тамашыка.
Турэмныя вершы Андрэя Скурко загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосьцік і Аляксандра Падабеда, актораў Ірыны Якавец і Арсеня Гардзіенкі. Усяго аўдыёкніга зьмяшчае 55 твораў, 10 зь якіх прэзэнтавалі 23 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы агучылі дзіцячыя вершы Андрэя Скурко, якія ён за кратамі напісаў для сына. Атрымалася аўдыёкнігаАндрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 году разам з рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам. Перш быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Далей затрыманьне працягнулі ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня).
12 ліпеня 2021 году Андрэя Скурко прызналі палітвязьнем. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасады Нямеччыны і Швэцыі падтрымалі беларускіх палітвязьняў перад Калядамі