Розьнічны тавараабарот у Беларусі за 11 месяцаў гэтага году вырас на 1,3% да ўзроўню 2020 году, пішуць Banki24.by. Гэта сьведчыць на слабую спажывецкую актыўнасьць унутры краіны: ад пачатку 2021 году рэальныя грашовыя даходы беларусаў павялічыліся толькі на 2,2%, а спажывецкае крэдытаваньне канчаткова затухла.
30% продажаў флягманскіх кампаній рытэйлу прыпадае на Менск. Але дынаміка тавараабароту тут яшчэ слабейшая, чым па краіне ў цэлым: за 11 месяцаў продажы вырасьлі на 0,1% у параўнаньні зь мінулым годам.
Па выніках 10 месяцаў сярод каля 30% суб’ектаў гандлю нерэнтабэльныя, а 51% паказалі рэнтабэльнасьць у межах крыху вышэй за 0%. Толькі 1,1% бізнэсаў мелі рэнтабэльнасьць ад 20% або вышэй.
Сумарныя даўгі флягманаў рытэйлу на 1 лістапада 2021году дасягнулі 10,3 мільярда рублёў (4,29 мільярда даляраў у эквіваленце). Ад пачатку году яны вырасьлі на 7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы скарацілі спажываньне з эканамічных і палітычных прычынУ кастрычніку сярэднесьпісачная колькасьць работнікаў гандлю скарацілася да 2020 году на 5,5%. Іншымі словамі, кампаніі больш звальнялі, чым прымалі працу.
У абсалютных лічбах за 10 месяцаў флягманы галіны звольнілі 83,5 тысяч чалавек, прыняўшы на працу 76 тысяч. На чыстай аснове колькасьць звольненых у рытэйле склала 7,5 тысячы чалавек.
Акрамя таго, арганізацыі раздробнага гандлю адстаюць ад астатняй эканомікі ў памеры сярэдняга заробку і па тэмпах яго росту. Паводле разьлікаў Белстату, сярэднія прыбыткі ў галіне крыху перавышаюць 1000 рублёў, тады як па ўсёй эканоміцы паказьнік роўны 1400 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр вырас, бульба падаражэла. Як зьмянілася Беларусь з моманту арышту Віктара Бабарыкі