Як паведамляе агенцтва BNS, раніцай 22 сьнежня на літоўскім кантрольна-прапускным пункце Меднікі стаялі 422 грузавікі, ім давядзецца чакаць прыкладна 84 гадзіны. На КПП у Салечніках — 346 машын (каля 69 гадзін), у Райгорадзе — 218 (блізу 52 гадзін).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд: выезду зь Беларусі чакаюць больш за 5 тысяч грузавікоўУ той жа час Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сьцьвярджае, што за мінулыя содні паменела грузавога транспарту, які чакае ўезду ў Эўразьвяз. Паводле ведамства, перад беларускімі пунктамі пропуску колькасьць фураў скарацілася на 34%. Пры гэтым у чарзе на ўезд у Польшчу грузавікоў стала меней амаль удвая.
Аднак беларускія памежнікі працягваюць наракаць, што партнэры не выконваюць дамоўленасьці аб прапускной здольнасьці. Так, кантрольныя службы двух польскіх пераходаў, якія функцыянуюць, выканалі іх толькі на 67%. Закрыцьцё празь мігранцкі крызіс пераходу «Кузьніца Беластоцкая» надалей уплывае на іншыя маршруты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі бізнэс папярэджвае пра перабоі з пастаўкамі праз крызіс у БеларусіАгулам транспарту ў чэргах на ўезд у Літву паменела на 33%.
Нормы пропуску грузавікоў у поўным аб’ёме выконваюць латвійскія кантрольныя службы. Тэндэнцыя зьмяншэньня патоку ў той бок складае амаль 20%.
На піку ў канцы лістапада чарга зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу перавышала 5 тысяч адзінак тэхнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вырасьце час у чэргах. Польскія перавозчыкі адрэагавалі на рашэньне беларускіх уладаў заплямбаваць іх фуры