Пра здарэньне піша радыё RMF FM. 40-гадовы вайсковец 21-й Падгальскай стралковай брыгады загінуў у ноч з 6 на 7 лістапада ў вайсковым лягеры, дзе нёс службу каля польска-беларускай мяжы.
«Экспэртыза выключыла сьмерць у выніку мэханічнай траўмы. Вонкавы і ўнутраны агляд пашкоджаньняў ня выявіў. Прычынай сьмерці стала моцнае ўдушша ў выніку абструкцыі дыхальных шляхоў ванітамі ў стане алькагольнага ап’яненьня. У арганізьме выяўлена 3,61 праміле алькаголю», — заявіў ён.
Інцыдэнт адбыўся падчас адпачынку салдата. Загінулы жаўнер не выконваў задач, непасрэдна зьвязаных з аховай польскай мяжы. Ён служыў спэцыялістам у лягістыцы.
Як адзначае «Gazeta Wyborcza», 3,61 праміле алькаголю ў арганізьме азначае, што жаўнер меў самастойна выпіць ня менш за 0,7 л гарэлкі за даволі кароткі час або піць некалькі дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выцяў маці кулаком і галавой у твар, пагражаў ёй сьмерцю». Новыя дэталі пра польскага дэзэртыра Эміля Чэчку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН не знайшла пацьверджаньня словаў польскага дэзэртыра пра масавыя пахаваньні на мяжы