Летам 2021 году ўлады Горадні прынялі рашэньне ліквідаваць дзіцячы госьпіс.
Установу, якая цягам амаль паўтара дзясятка гадоў падтрымлівала безнадзейна хворых дзяцей і іх сем’і, закрылі нібыта за «злоўжываньні адміністрацыі».
Кіраўніца госьпісу Вольга Вялічка вымушана выехала ад перасьледу за мяжу, а сёлета на патрабаваньне сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
Словы падтрымкі і сьвяточныя віншаваньні заснавальнікам і былым пацыентам выказалі сьпевакі Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Маргарыта Ляўчук, Уладзімер Пугач, Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife), Naviband, Palina, актор Аляксандар Ждановіч (Маляваныч), а таксама трупа Свабоднага тэатру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Давайце зробім зь мяне тэрарыстку па лініі Інтэрполу». Дырэктарка горадзенскага госьпісу пра яго ліквідацыю і свой перасьлед ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заснавальніцу горадзенскага госьпісу завялі справу за ўдзел у «Маршы адзінства» і абвясьцілі ў вышук