Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаньнях законапраект «Аб зьмяненьні кодэксаў», перадае БелТА.
Паводле БелТА, «законапраектам прапануецца ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за арганізацыю дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўнай рэгістрацыі або ў дачыненьні да якіх ёсьць рашэньне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа, якое набыло законную моц, аб іх ліквідацыі або прыпыненьні іх дзейнасьці».
Якое пакараньне плянуецца за такую дзейнасьць, не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады зьбіраюцца крыміналізаваць паўторны ўдзел у пратэсьцеАпрача таго, дэпутаты ўхвалілі папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», якімі забаронены «збор, атрыманьне і выкарыстаньне грашовых сродкаў, іншай маёмасьці для кампэнсацыі расходаў, абумоўленых прыцягненьнем асобы да адказнасьці за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая дзейнасьць можа падпасьці пад экстрэмісцкую». Юрыст тлумачыць, што можа пагражаць паводле новага і дзейнага заканадаўства