Пажар адбыўся сярод ночы і сур’ёзна пашкодзіў электравік.
На запасной каляіне станцыі Ворша-Цэнтральная адбыўся пажар. У 3.19 ночы ратавальнікі атрымалі паведамленьне пра вагонь у кабіне электравіка.
Пры пажары ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі апэратыўна адключылі кантактную сетку і ліквідавалі яго. Пашкоджаны кабіна машыніста і месцы пасажыраў.
Прычыну здарэньня высьвятляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амапаўцы пахваліліся, як выратавалі чалавека на пажары ў няісным садовым таварыстве. МНС: мужчына выратаваўся сам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: на Беларускай чыгунцы новая хваля палітычных звальненьняў