«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе „зьліваў“ ня той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы», — заявіў БелТА намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі і дадаў, што Лукашэнка даў даручэньне правесьці ацэнку дзеяньняў кампаніі і «прыняць самыя жорсткія меры».
Пасьля гэтага праўладны Беларускі саюз журналістаў апублікаваў заяву, у якой папрасіў кампэтэнтныя органы «праверыць А1 на дачыненьне да выкраданьня асабістых дадзеных і цкаваньня журналістаў», бо з красавіка 2020 па сакавік 2021 году «больш за 450 нашых калегаў падвергліся абразам, запалохваньню, цкаваньню і пагрозам жыцьцю і здароўю», і ў «шматлікіх выпадках зламысьнікі валодалі нумарамі мабільных тэлефонаў і іншай асабістай інфармацыяй журналістаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1 і начальніка аддзелу маркетынгу «Hyundai Аўтаград»10 сьнежня быў затрыманы прэс-сакратар кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў, яго асудзілі на 15 дзён арышту, за што канкрэтна — невядома. На «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі беларускія сілавікі, Брэдзелеў кажа, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «зьвязаную з яго прафэсійнай дзейнасьцю».
У кампаніі А1 заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў. Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group ў Вене падкрэсьліў, што доступ да дадзеных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, а роля Мікалая Брэдзелева ў кампаніі не давала яму ніякага тэхнічнага доступу да канфідэнцыйных дадзеных. Тым ня менш у кампаніі распачалі пашыраную карпаратыўную праверку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: A1 Telekom Austria Group не атрымлівала афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў, але праводзіць карпаратыўную праверку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра кампанію А1, на якую ціснуць сілавікі і прапагандысты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 пакаралі арыштам на 15 сутак