ЗША не выключаюць перадысьлякацыі дадатковых вайсковых сіл на ўсход Эўропы. Пра гэта заявіў на сустрэчы з журналістамі ў пятніцу, 17 сьнежня, афіцыйны прадстаўнік амэрыканскага міністэрства абароны Джон Кэрбі, адказваючы на пытаньне, ці плянуецца рабіць нейкія заявы аб новых перамяшчэньнях войскаў NATO дзе-небудзь у сьвеце на фоне відавочнага жаданьня саюзьнікаў умацаваць усходнія рубяжы, паведамляе Deutsche Welle.
«Як сказаў дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джэйк Салівэн, у выпадку ўварваньня, яшчэ аднаго ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і калі хто-небудзь з нашых саюзьнікаў у NATO папросіць даць дадатковыя сілы або часовыя элемэнты, мы разгледзім гэтае пытаньне, але ў гэты момант няма ніякіх запытаў або перасоўваньня войскаў, пра якія я мог бы сёньня сказаць», — растлумачыў Кэрбі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея ў праектах пагадненьняў з ЗША і NATO вымагае абавязаньня не прымаць Украіну ў альянсЁн падкрэсьліў, што ЗША працягваюць назіраць за сытуацыяй у Расеі і Ўкраіне, але дадаў, што ня мае намеру пускацца ў падрабязнасьці зводак спэцслужбаў. «Мы ня ўбачылі ніякіх істотных зьменаў у разьмяшчэньні расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. Яны па-ранейшаму там у вялікай колькасьці», — адзначыў прадстаўнік Пэнтагону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ня бачыць скарачэньня расейскіх войскаў ля межаў Украіны і заклікае Расею да перамоўПатрабаваньні Расеі аб гарантыях бясьпекі
Раней у той самы дзень прадстаўніца Белага дому Джэн Псакі ўказала, што ЗША абмяркоўваюць з эўрапейскімі партнэрамі пакет патрабаваньняў Масквы, якія тычацца гарантый бясьпекі Расеі. «Хачу адзначыць, што ня будзе ніякіх перамоваў аб эўрапейскай бясьпецы без удзелу нашых эўрапейскіх саюзьнікаў і партнэраў», — заявіла прэс-сакратарка Белага дому.
Адначасова Псакі выказала ўпэўненасьць у тым, што з Масквой удасца дамовіцца. «Нам на працягу дзесяцігодзьдзяў ўдавалася весьці перамовы з Расеяй у стратэгічных пытаньнях, і я ня бачу прычын, зь якіх гэта будзе немагчыма ў далейшым», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: уступленьне Ўкраіны ў NATO залежыць толькі ад Кіева і NATOРаней МЗС Расеі апублікаваў пакет патрабаваньняў датычна гарантыяў бясьпекі для РФ. Сярод іншага, ён уключае адмову NATO ад далейшага пашырэньня на ўсход і прыёму ў свой склад Украіны, ад вядзеньня ваеннай дзейнасьці на тэрыторыі краін Усходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі, а таксама адмову ад разьмяшчэньня ракет сярэдняга і малога дасягу на пазыцыях, зь якіх яны могуць паразіць тэрыторыю іншых удзельнікаў пагадненьня.